Апоўдні ў нядзелю, 8 кастрычніка, на паркоўцы насупраць ГЦ “Тройка” пройдзе шоу-праграма.
Мерапрыемства арганізуюць новы сямейна-забаўляльны цэнтр “Тэрыторыя ведаў” і студыя сучаснага танца “Пластылін”.
Падчас флэшмоба будуць удзельнічаць 55 дзяцей ад трох да пяці год і іх бацькі разам з трохметромым мішкам “Умка”, а таксама калектыў Селішчанскага клуба гурт “Надзея”.
Дзяржаўтаінспекцыя правядзе гульні і конкурсы на веданне правілаў дарожнага руху і дарожных знакаў.
Арганізатары запрашаюць усіх паглядзець на відовішчнае шоу. Наведванне бясплатнае.