У Іванаўскай вобласці Расіі скончылі судовы працэс над двума жыхарамі вобласці, якія ў жніўні летась забілі грамадзяніна Беларусі.

Спрэчка разгарэлася ў вёсцы Благавешчанне Лухскага раёна. Прычынай для яе стала нібыта тое, што 43-гадовы беларус адмовіўся прадаваць мабільнік.

Спачатку вяскоўцы проста збілі мужчыну. А потым на матацыкле ІЖ «Планета» павезлі п’янога беларуса ў суседнюю нежылую вёску, дзе зноў пачалі збіваць.

Толькі пасля гэтага ў зламыснікаў нарадзілася ідэя ўтапіць ахвяру ў балоце, якое знаходзілася за два кіламетры ад Благавешчання.

Яны аднеслі беларуса на мелкаводдзе і пачалі ўтрымліваць цела пад вадой. Адзін трымаў за ногі, іншы — за галаву. У выніку беларус памёр.

Кожны з забойцаў асуджаны да 15 гадоў зняволення.