У межах рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» навучэнцы вілейскага каледжа сумесна з доследным лясгасам прыбіралі лясы Вілейшчыны, распавяла «Рэгіянальнай газеце» педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

У акцыі навучэнцы ўдзельнічаюць ужо не першы год, а ўвогуле, у рэспубліцы яе праводзяць ад 2010 года.

Група навучэнцаў разам з майстрамі вытворчага навучання і работнікамі лясгаса выправілася ў бліжэйшы лес.

Хлопцы і дзяўчаты выграбалі з-рад дрэў пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, паперу і шмат іншага смецця.

У канцы прыборкі амаль дзесяць вялікіх мяшкоў былі поўнымі.

Фота Святланы Мацукевіч.