Максім Мархалюк знік 16 верасня ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна.

Ён пайшоў вечарам у Белавежскую пушчу, побач з домам у грыбы, і не вярнуўся. Амаль трохтыднёвыя пошукі былі беспаспяховыя. У пошуках бралі ўдзел тысячы добраахвотнікаў.

На 10-ы дзень СК завёў крымінальную справу. На днях з’явілася інфармацыя, што Максіма бачылі ў Польшчы, але здагадка не пацвердзілася.