Працягваем рубрыку “Сам сабе стыліст”. Сёння ў нас у гасцях маладзечанка Марына Аляшкевіч, якая кінула паважаную прафесію настаўніцы, каб споўніць дзіцячую мару – мець многа адзення і дапамагаць жанчынам станавіцца прыгожымі.