У нядзелю, 8 кастрычніка, у 17:00 у кінатэатры “Мір” у Вілейцы правядуць сустрэчу з беларускім кінарэжысёрам Аляксеем Туровічам і пакажуць яго фільм “Жоўты пясочак”.

Фільм створаны па аднайменным апавяданні беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Ён распавядае пра рэпрэсіі 1930-х гадоў і знішчэнні людзей у Курапатах.

Арганізатары звяртаюцца да віляйчан з просьбай прыйсці на прагляд і падтрымаць беларускае кіно.