Ад 6 кастрычніка пачнуць падключаць ацяпленне ў жылых дамах у Вілейцы.

Нагадаем, што ацяпленне ў садках, школах, бальніцах, музеі тут падключылі 3 кастрычніка.

Рашэнне прынялі ў сувязі з прагназуемым паніжэннем тэмпературы. Ад сённшняга дня пачнуць падключаць ацяпленне ў жылых дамах, інтэрнатах, гатэлі, арганізацыях, прамысловых прадпрыемствах.