На пачатку верасьня ў інтэрв’ю Свабодзе дзяўчына казала, што перамога ёй патрэбная, каб працягваць мяняць стаўленне ў Беларусі да людзей з інваліднасцю.

Сёлета конкурс «Міс Сусвету на інвалідным вазку» праходзіў у Варшаве. Беларусь прадстаўлялі дзьве дзяўчыны – Ангеліна Уэльская і Аляксандра Чычыкава.