На тэлебачанні Чумак пачаў працаваць у 1965 годзе. Спачатку ён быў спартыўным каментатарам. З пачатку 80-х працаваў у НДІ агульнай і педагагічнай псіхалогіі АПН СССР.

У канцы 70-х гадоў ён займаўся падрыхтоўкай выкрывальных артыкулаў пра “шарлатанаў-лекараў” і зразумеў, што мае экстрасэнсорныя здольнасці. Пазней ён стаў праводзіць “тэлевізійныя сеансы”: зараджаў з дапамогай магііі крэмы, ваду і іншыя субстанцыі.

Калі Міністэрства аховы здароўя ў 1993 годзе абмежаваў нетрадыцыйныя метады лячэння, дзейнасць Чумака трапіла пад забарону, і яго перасталі паказваць па тэлевізары. У 2000 годзе ён балатаваўся ў Самарскай вобласці на выбарах у Дзярждуму. Чумак набраў прыкладна 3% і не змог стаць дэпутатам.

Чумак напісаў некалькі кніг пра лекарства і экстрасэнсорныя здольнасці: “Лячэбная сіла ўнутры вас”, “Тым, хто верыць у цуд” і “Кніга-экстрасэнс. Практычныя прыёмы па вылячэнню сябе і сваіх блізкіх”.

Rtvi.com.