Уладзіслаў Казакевіч напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

Інцыдэнт адбыўся 12 кастрычніка ў папраўчай калоніі №17. Каля 10:40 пры вывадзе Казакевіча на прагулку падчас стандартнай працэдуры надгляду спрацаваў металадэтэктар у яго левым рукаве.

«Асуджанаму было прапанавана здаць забаронены прадмет, але ён, не выканаўшы патрабавання вайсковага нарада, правай рукой выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на супрацоўніка адміністрацыі калоніі.

Какая мебель подходит вашему характеру? Пройди короткий тест и узнай!

Дзякуючы прафесійным, разумным дзеянням начальніка вайсковага нарада кантралёраў, старшага кантралёра ўзвода, прапаршчыка Аляксея Кузана і асабовага складу вайсковага нарада асуджаны Уладзіслаў Казакевіч быў абяззброены», — распавёў Канстанцін Шалькевіч.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.