У паведамленнях СМІ пачала з’яўляцца інфармацыя, што прапаршчык і сяржанты Коржыча затрыманыя, але гэтая інфармацыя не зусім дакладная: на гаўптвахце знаходзяцца толькі два сяржанты, прапаршчык не затрыманы.

Гэта ён сам пацвердзіў «Нашай Ніве».

Прапаршчык Коржыча, пра якога кажуць, што ён забраў у салдата банкаўскую картку і карыстаўся ёй, — гэта ўраджэнец адной з вёсак пад Браславам, Артур В., 1993 года нараджэння.

Хлопец сам адслужыў у Печах тэрміновую службу, а з 2015 года стаў прапаршчыкам.

«Молодечномебель». И самый искушённый покупатель оценит уют, который мы создаём (+ Тест)

Ад абеду ён на допыце ў Следчым камітэце, асабліва нічога не каментуе.

— Самагубства… Я не ведаю, я ж у адпачынку быў», — сказаў ён нам.

Мы адразу ж задалі пытанне пра банкаўскую картку.

— Ну не па тэлефоне ж гэта абмяркоўваць… Я цяпер сам на допыце. Сяржанты на гаўптвахце, мяне не затрымлівалі, — дадаў ён.

З Рэдакцыяй таксама звязалася жонка Артура. Яна сцвярджае, што проста не верыць у магчымасць усяго раней апісанага ў СМІ. Маўляў, ён добры і спагадлівы чалавек.

Разам яны не жывуць, але знаходзяцца ў шлюбе.

Бацька прапаршчыка жыве ў вёсцы, маці — у Мінску. Сам ён жыве па месцы службы, у адным з інтэрнатаў Барысава.

Нагадаем перадгісторыю. Нядаўна ў барысаўскіх Печах, дзе праходзяць вучобу салдаты тэрміновай службы, знайшлі павешаным маладога хлопца — 21-гадовага Сашу Коржыча. Ён служыў у 3 школе, 3 роце, 2 узводзе.

Да службы ў арміі Коржыч быў паспяховым хлопцам. Ён добра зарабляў як аўтамеханік, у яго было шмат сяброў, ён вёў актыўны лад жыцця.

Маці і сябры салдата Коржыча сцвярджаюць, што ў часці існуе сістэма пабораў і здзекаў з маладых салдат, якая і прывяла да трагедыі.