Кіраўніца Белстата адзначыла, што ў асноўным пытанні ў перапісных лістах былі зразумелыя насельніцтву. Разам з тым цяжкасці ўзнікалі пры адказах на пытанні аб занятасці і сельгасдзейнасці.

«У прыватнасці, адказваючы на пытанні па сельскагаспадарчай дзейнасці, удзельнікі пробнага перапісу казалі аб наяўнасці ў іх у гаспадарцы сабачак і коцікаў. Маўляў, чаму іх не перапісалі, – сказала Іна Мядзведзева. – Такія адказы, вядома, не заносіліся ў апытальнік.

Выкарыстанне планшэтаў прыводзіць да таго, што адказы тыпу «нацыянальнасць – эльф» (як гэта здаралася пры правядзенні перапісу насельніцтва ў Расеі падчас запаўнення перапісных лістоў на папяровых носьбітах. — Заўвага БелТА) не прымаюцца праз электронны фармат,»  – патлумачыла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.