У аўторак у рэгіёне – 14 градусаў цяпла, воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Ноччу – + 11.

У сераду надвор’е будзе самым цёплым і ясным на тыдні. Абяцаюць сонца і да 16 градусаў цяпла.

У чацвер і пятніцу будзе пахмурна да +12 удзень і да +6 ноччу.

У выхадныя пройдуць невялікія дажджы. У суботу ўдзень – да +9, ноччу – да +6. У нядзелю – +12 і +7 адпаведна.