Што рабіць у такім выпадку? У Маладзечне пачынае працу група падтрымкі людзей, чые блізкія пакутуюць на алкагольную залежнасць.

Хто можа наведваць групу?

Жонкі, мужы, сябры, сёстры і браты, дзеці і бацькі алкаголікаў. Незалежна ад таго, у якіх вы адносінах з алкаголікам, п’янства блізкага глыбока ўплывае на наша жыццё. У групе дзеляцца адзін з адным досведам пераадольвання цяжкасцяў, сілай і надзеяй.

Як гэта дапаможа?

Напэўна, вам будуць блізкія тыя пачуцці, якія многія пережываюць з-за ўплыву алкагалізму блізкіх. Кожны з нас па-свойму імкнецца да паляпшэння сваёй сітуацыі.

У групе дапамогу знойдзе кожны, для каго праблемай з’яўляецца алкагалізм сваяка, сябра ці калегі.

Ці абавязкова расказваць пра сябе?

Калі вы хочаце гаварыць – можаце выказацца. К;алі вы жадаеце пасядзець і паслухаць – калі ласка. Мы імкнемся слухаць адзін аднаго з адкрытай душой і прапануем: «Прыміце тое, што вам спадабалася, і забудзьце астатняе».

Ці можа хтосьці расказаць, што бычыў мяне ў групе?

Мы захоўваем ананімнасць, звяртаемся адзін да аднаго па імю, ніколі не гаворым пра прысутных і не паўтараем тое, што чулі. Гэта забяспечвае бяспеку ўсіх удзельнікаў групы.

Колькі гэта каштуе?

У групе няма ніякіх унёскаў.

Першая сустрэча адбудзецца ў аўторак, 17 кастрычніка, у 19 гадзін у Палацы культуры ў Маладзечне (левы ўваход), аўдыторыя 158.

Тэлефон для даведак: (8029) 753-52-60.