Сюды Даша прыехала зрабіць прышчэпку ад грыпу.

Аб праблеме дзяўчына напісала ў Кнізе скаргаў і прапаноў, а таксама ў СМІ.

Кіраўнікі цэнтра прыслухаліся да пацыенткі і літаральна праз два тыдні з правага боку ганку з’явіўся металічны пандус.

– Здорава, што ў медыцынскім цэнтры з’явіўся зручны пандус, – кажа Даша. – Шкада, што ўладальніку спатрэбілася шмат часу, каб зразумець неабходнасць безбар’ернага асяроддзя. Але ўсё добра, што добра заканчваецца.

Па словах Дашы, у наступны раз яна таксама папросіць Кнігу скаргаў, але ўжо для таго, каб напісаць падзяку.

– Ведаю, многія чакалі з’яўлення пандуса, але ніхто не адважваўся напісаць пра гэта ў Кнізе скаргаў, – падзялілася Даша.

А вось і новы пандус. Фота Аксаны Ярашонак.

А вось і новы пандус. Фота Аксаны Ярашонак.