«На гэтым тыдні кастрычнік падарыў цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор’е. Тэмпературны фон адпавядаў сярэдзіне верасня. Але цяпло надоўга не затрымаецца: ужо ў бліжэйшыя суткі стане прыкметна халадней, на паўночна-усходзе краіны ў начныя гадзіны тэмпература панізіцца да нуля»,  – сказалі ў Гідрамеце.

У пятніцу, 20 кастрычніка, надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 6, днём  – 7-12 градусаў цяпла.

«У выхадныя дні чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературнага рэжыму. У паўночна-ўсходніх раёнах тэмпература паветра апусціцца ніжэй за нуль. Але такое надвор’е цалкам адпавядае календару», –  адзначылі ў Гідрамеце.

У суботу, 21 кастрычніка будзе ў асноўным без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень – 4-10 градусаў цяпла.

Ноччу ў нядзелю чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень – 4-10 градусаў цяпла.

У панядзелак, 23 кастрычніка, таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль. Днём – 3-9 градусаў цяпла.