У Ашмянах у кавярні абакралі музыканта.

24-х гадовы малады чалавек працуе ў гэтай установе, ён выконвае наведвальнікам кампазіцыі ў жывую.

У сераду раніцай у кафэ прыйшоў мужчына 1962 года нараджэння. На гадзінніку было каля 11, час ужо не для сняданку, але яшчэ і не для абеду, таму ў зале людзей не было.

Уся апаратура ў гэты момант была складзеная ў чамаданы, адзін з якіх грамадзянін і забраў. У выніку ён скраў радыёмікрафоны і ўзмацняльнік гуку.

Праз некалькі дзён пасля здзяйснення крадзяжу, зламыснік напісаў яўку з павіннай, усе рэчы вернутыя іх уладальніку. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”.