Вясной вілейскі танцавальны калектыў “Фарсаж” плануе зняць кліп, распавяла кіраўнік гурта Алеся Радзялоўская.

– Гэта, канешне, не будзе прафесійны кліп за некалькі тысяч долараў, – распавядае Алеся. – Хутчэй, справаздача пра нашу працу.

Па словах Алесі, у здымках задзейнічаюць усіх удзельнікаў калектыву: і дзяцей, і дарослых. Прадставяць два любімых танцавальных накірункі калектыву: хіп-хоп і ўсходнія танцы.

Цяпер ідзе падрыхтоўка. Здымкі будуць як на вуліцы, так і ў памяшканнях. Яшчэ не ад усіх арганізацый калектыў атрымаў дазвол на здымкі.

Цяпер Алеся Радзялоўская шукае музыканта, які б змог агучыць кліп музыкай у стылі хіп-хоп. Кажа, задача не з простых.