Прайшоў ён пад эгідай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і абласнога аб’яднання прафсаюзаў. У фінале ўсе 23 рэгіёнаў вобласці, у тым ліку горад Жодзіна, прадставілі сваіх пераможцаў.

Першае месца заняў прадстаўнік Маладзечанскай раённай арганізацыі ветэранаў Барыс Харэвіч. Ён выканаў папуры на песні ваенных гадоў, паведамляе Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў.

Пра творчасць і поспехі на разнастайных фестывалях Барыса Харэвіча “РГ” неаднойчы пісала.