Другі і трэці набор слухачоў Школы сельскага бізнеса ў Камарова пачаў навучанне. Вучыцца і ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне фінансавай падтрымкі бізнес-праектаў могуць жыхары Мядзельскага, Смаргонскага, Астравецкага і Пастаўскага раёнаў.

30 верасня слухачы першага набору закончылі навучанне і прэзентавалі праекты. Журы з 12 абрала 4 ідэі, на рэалізацыю якіх выдаткуюць ад двух да 10 тысяч еўра.

Аляксандра Чыжэўская з Залесся плануе адкрыць вытворчасць экалагічных драўляных вокнаў.

Яе аднавяскоўка Вераніка Шчуроўская збіраецца рабіць тавары з вышыўкай. Дзякуючы падтрымцы жанчына мяркуе атрымаць сертыфікацыю, каб яе тавары прадавалі ў крамах.

Людміла Стручко з Трокеляў Астравецкага раёна шые адзенне на заказ для аднавяскоўцаў. Грант дапаможа набыць лепшае абсталяванне, а пазней наняць швачак. Канкурсантка Святлана Сенькавец з Пастаўшчыны плануе перапрацоўваць арганічнае зерне грачыхі ў крупу, такім чынам вырабляючы “зялёную грэчку”.

Праект школы ў Камарове фінансуецца Еўрапейскім саюзам, паведамляе таварыства “Экапартнёрства”.