Заўтра ў 14:00 у Вілейцы ўрачыста адкрыюць адрамантаваны гарадскі стадыён, расказаў «РГ» Сяргей Паўлоўскі, начальнік адзела культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

На адкрыцці будуць прадстаўнікі райвыканкама і Мінскага аблвыканкама.

Пасля адкрыцця запланавалі футбольны матч паміж віляйчанамі.

Рэканстукцыю стадыёна пачалі ў 2014 годзе. Па словах намесніка начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму Алега Гаўрышчука, найбольш часу спатрэбілася на тое, каб зрабіць якаснае футбольнае поле.