Мінадукацыі сумесна з Міністэрствам фінансаў, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі прапрацуюць пытанні арганізацыі працоўнага навучання і выхавання ў старэйшых класах, будуць прыняты адпаведныя рашэнні.

Акрамя таго, старшакласнікам пададуць пашыраныя магчымасці прафесійнай падрыхтоўкі па шэрагу прафесій. Для гэтага задзейнічаюць неабходныя рэсурсы, у тым ліку і базу прафесійна-тэхнічных устаноў. У Мінадукацыі таксама лічаць неабходным ўзяць на асаблівы кантроль выкарыстанне гадзін грамадска карыснай працы для прафарыентацыйнай работы з улікам рэальных магчымасцяў установы адукацыі, запытаў навучэнцаў, патрэбаў рынку працы, запатрабаванасці прафесій.

Падчас нарады Васіль Жарко падкрэсліў, што якасць працоўнага навучання і выхавання ў школе неабходна павышаць:

– Лічу, што на сённяшні дзень працоўнае выхаванне страчана. Навучальных гадзін у базавай школе відавочна недастаткова.