Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 28 кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», паведамляе БелТА.

Банкаўскай працэсінгавы цэнтр ад 2:00 да 6:00 будзе праводзіць падрыхтоўчыя тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу для забеспячэння выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм.

У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 мільёна картак, да яго падлучаныя 74 тысячы арганізацый гандлю і сэрвісу, больш 113,9 тысяч плацежных тэрміналаў, 3,1 тысячы банкаматаў і больш за 2,7 тыс. інфакіёскаў.