27 кастрычніка журы падвяло вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічала больш за 60 журналістаў з розных выданняў.

Па рашэнні журы, «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2017 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі.

Журналісты газеты адзначыліся ў розных намінацыях. Зоя Хруцкая стала фіналісткай у намінацыі «відэа», Аксана Ярашонак – у намінацыі «аналітычны матэрыял», Наталля Тур  у намінацыі «фота» і «відэа».

А яшчэ Наталля перамагла ў намінацыі «Культура і адукацыя» з матэрыялам Акцыя «Бессмяротны полк» у Маладзечне: «Хлопчык, хто ў цябе на партрэце?» «Не ведаю, нам яго ў школе выдалі» (Фотарэпартаж).

Дыпломы фіналістаў газета атрымала за сайт rh.by і за акцыю «Дзясятачка».

У мінулы раз лепшай «Рэгіянальная газета» станавілася ў 2015 годзе.

Конкурс праводзіла асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.