Сёлета ў верасні маладзечанец набыў машыну. Вырашыў аформіць яе на сябе, прайсці тэхагляд і ездзіць. Аднак усё атрымалася не зусім так.
Сярод дакументаў, якія мужчына прывёз на тэхагляд, была медыцынская даведка. Супрацоўніца станцыі тэхабслугоўвання заўважыла, што даведка падробленая, і патэлефанавала ў РАУС.
Аказалася, што мужчына не захацеў рабіць новую даведку, неабходную кіроўцам раз у тры гады. Знайшоў старую, за 2013 год, і выправіў тройку на пяцёрку.
24 кастрычніка справу перадалі ў суд, распавёў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.