У Беларусі пачынаецца адбор дзяўчат для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь».

Пераможца зможа прадставіць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці і прымерыць пераходную карону «Міс Беларусь».

Таксама галоўная прыгажуня атрымае 11 500 рублёў.

Віляйчанкі, якія жадаюць атрымаць тытул самай прыгожай дзяўчыны краіны, могуць прыйсці на кастынг 10 лістапада ў 18.00 у вілейскі Палац культуры.

Абавязкова без макіяжу. Нельга мець татуіроўкі і пірсінг. З сабой трэба ўзяць туфлі на высокім абцасе, купальнік і гумку для валасоў.

Акрамя ацэнкі знешнасці, дзяўчына павінна быць гатовай да інтэлектуальных пытанняў і ўмець праявіць сябе: праспяваць, станцаваць, паразмаўляць на замежнай мове.

Крытэрыі, якім павінны адпавядаць дзяўчаты: ад 18 да 24 гадоў з добрымі знешнімі дадзенымі; вышэйшыя за 174 сантыметры; толькі незамужнія і якія ніколі не былі ў шлюбе, без дзяцей; грамадзянкі Беларусі ці дзяўчаты, якія пастаянна пражываюць тут.