Мерапрыемства пачалося са спартыўных спаборніцтваў. У хуткасці спаборнічалі каманды “Бульбашы”, “Дзеруны” і “Дранікі”.

Сярод членаў журы былі падстаўнікі РАУС, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, культуры, райвыканкама. Узначальваў журы дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў.

Арганізатары аб’явілі конкурс на лепшы фотаздымак свята ў сацсетках.

Паспрабуй закінуць бульбу ў вядро.

Паспрабуй закінуць бульбу ў вядро.

Акрамя навучэнцаў каледжа, будучых швачак і павароў, у кожнай камандзе гулялі па адным вучні з вілейскай школы №3.

Пасля спаборніцтваў, дзе перамаглі “Бульбашы”, усе рушылі на інтэрактыўную пляцоўку. Тут усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у конкурсах, паглядзець на рыцарскія баі і, канешне, пакаштаваць дранікі. Іх будучыя павары гатавалі пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Алы Дарошкі.

Прыгатаванне дранікаў пад дажджом.

Прыгатаванне дранікаў пад дажджом.

– На прыгатаванне дранікаў пайшло 15 кілаграмаў бульбы, – распавяла майстар. – Дранікі самыя звычайныя, без соуса і начынак. Аднак маюць асаблівы смак, бо прыгатаваныя на мангале.

Дзяўчаты балельшчыцы падымалі настрой.

Дзяўчаты балельшчыцы падымалі настрой.

Заўзятары.

Заўзятары.

Галоўная страва свята.

Галоўная страва свята.

На інтэрактыўнай пляцоўцы выступалі рыцары.

На інтэрактыўнай пляцоўцы выступалі рыцары.

Дзяўчына спрабуе сябе ў меткасці.

Дзяўчына спрабуе сябе ў меткасці.

Хто хутчэй?

Хто хутчэй?