Фотаздымак мы атрымалі ад Марыны Аляшкевіч з Маладзечна.

На ім яе сын – васьмігадовы Іван Аляшкевіч. Хлопчык вучыцца ў 2″А» класе школы №14.

«На фотаздымку – момант, прысвечаны прыгажосці вакол нас, – піша Марына. – Яркія кветкі змаглі прыпыніць нас на хвілінку і захаваць яркае імгненне на ўсё жыццё».

Фотаздымак называецца «Спыніся цудоўнае імгненне. Я дзяцінства яркае хачу працягнуць!»