3 лістапада ў Вілейцы адкрылі дакументальна-мастацкую выставу “Праўда пра Курапаты”.
Як распавялі арганізатары, выставу прывезлі ў Вілейку журналіст Марат Гаравы і мастак Генадзь Драздоў.
На выставе прадстаўленыя дакументы, фота, мастацкія творы суполкі мастакоў “Пагоня”, якія распавядаюць пра рэпрэсіі ў Беларусі.
Выстава працуе некалькі дзён. 4 лістапада можна яе наведаць ад 14 гадзін.
Адрас: Вілейка, вуліца Партызанская, 45а.