На Віцебшчыне затрыманыя два таварышы, якія на працягу больш за двух гадоў займаліся згвалтаваннямі дзяцей, у тым ліку ўнукаў аднаго з іх.

Падрабязнасці жахлівай гісторыі на старонках міліцэйскай газеты «На варце» расказвае старэйшы аперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркагандлі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Шкурко.

Абодвум затрыманым больш за 50 гадоў.

Адзін з іх меў трох родных унукаў (малодшаму 7 гадоў), якія штовыходныя прыязджалі да дзядулі ў госці. «Мужчыны ўступалі ў палавую сувязь з ахвярамі і адзін з адным на вачах у дзяцей, пры гэтым здымаючы порнаролікі», – расказаў міліцыянт. Бацькі дзяцей даведаліся пра гэта толькі больш праз два гады, і паведамілі праваахоўнікам.

«У пачатку 90-х гадоў мужчына купіў касеты з дзіцячай парнаграфіяй і на працягу 20 гадоў глядзеў відэа, выспяваў для таго, каб здзяйсняць гэта самому ў дачыненні да дзяцей», — паведамлялася пра гэту гісторыю раней.