Ноччу 8 лістапада міліцыя атрымала паведамленне, што па вуліцы Маскоўская едзе машына, якой меркавана кіруе нецвярозы.

Інспектары ДАІ паехалі на месца з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў і патрабавалі, каб вадзіцель “Опеля Астры” спыніўся. Ён у адказ толькі павялічваў хуткасць.

Міліцыя гналася за парушальнікам праз тры вуліцы. Урэшце ён выехаў на сустрэчную паласу.

На вуліцы Гродзенскай міліцыя спыніла кіроўцу. За ім гналася тры экіпажы ДАІ.

І вадзіцель, і пасажыр былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Парушальнік не меў правоў, а ў крыві было 1,9 праміле алкаголю.

Парушальнікам аказаўся 38-гадовы жыхар Камянецкага раёна. На яго склалі сем адміністрацыйных пратаколаў.

 
ДАІ Брэсцкай вобласці.