53-гадовы жыхар Свіслацкага раёна вёў бадзяжніцкі лад жыцця, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Раніцай 11 лістапада прыехаў на цягніку ў адзін з населеных пунктаў. Каля 9:00 пагрукаўся ў дзверы 73-гадовай жанчыны. Адразу ж пачаў выказваць прэтэнзіі: нібы жанчына ў 1988 годзе працавала бухгалтарам і ня выплаціла яго таварышу суму, эквівалентную сённяшнім 240 рублям. Жанчына паспрабавала растлумачыць зламысніку, што ён памылiўся. Але ён настаяў, каб гаспадыня накрыла стол і дала выпіць, што жанчына і зрабіла. Праз паўгадзіны няпрошаны госць стаў больш настойліва прасіць грошай, а потым і зусім згвалціў пенсіянерку, забраў у яе 45 рублёў і сышоў.

Затым ён пранік у дом да яшчэ адной ўжо 84-гадовай жанчыны, дзе таксама здзейсніў гвалтоўныя дзеянні і забраў грошы.

Падазраваны аператыўна быў затрыманы на чыгуначнай станцыі.