Фотаздымак Сцяпана Коршука з Маладзечна перамог адразу ў дзвюх намінацыях. Ён стаў лепшым па выбары рэдакцыі і ў намінацыі «Фота, дзе адлюстравана тэма «Рэгіянальнай газеты». У якасці прыза фота дзяўчынкі ў вышыванцы Стафаніі Коршук мы размесцім на нашым фірмовым календары за 2018 год. Сцяпан Коршук, які даслаў здымак, атрымае лічбавую фотарамку і набор сувенірнай прадукцыі ад нашай газеты.

Усяго на сайце прагаласавала 1969 чытачоў, 36% з іх за Арцёма Бурачонка. Такім чынам, паводле чытацкага галасавання лепшым стаў фотаздымак Арцёма Бурачонка з Маладзечна, дзе цалуецца маладая пара. Па ўмовах акцыі, Арцём атрымлівае набор цукерак.

Падчас галасавання ў рэдакцыі мы вырашылі, што неабходна адзначыць яшчэ два здымкі.

Другое месца – у віляйчаніна Аляксандра Дзехцяронка. Ён даслаў здымак, зроблены ў Пецергофе. Бронза  – у навучэнкі з Маладзечна Дар’і Савінай за фотаздымак восеньскай прыроды. За другое і трэцяе месца мы таксама ўручым наборы шакаладных цукерак.

17 лістапада ў 15:00 усіх пераможцаў мы запрашаем у рэдакцыю для ўручэння падарункаў.