7 лістапада з нагоды 100-годдзя (Не! Не Вялікага Кастрычніка), а легендарнага дырэктара саўгаса «Любань» Яўгена Мірановіча, яго прыгадалі аднавяскоўцы.

Аднак і Вялікі Кастрычнік не абышоў наш сайт. У матэрыяле Наталлі Тур “Маё імя – Калерыя“, Ці “Красная армия легко разгромила империалистов Японии” чытайце, якія экстравагантныя імёны падарыў некаторым гэты самы Кастрычнік.

Трагічна скончыліся вялікія выхадныя для кампаніі моладзі, што адпачывала на лецішчы ў вёсцы Белева. На пажары згарэла 18-гадовая жыхарка Краснага.

На планёрцы ў маладзечанскім райвыканкаме Аляксандр Яхнавец прадставіў новага начальніка інспекцыі па падатках і зборах.

У Вілейцы ў каледжы сабралі першы ўраджай грыбоў-вешанак, а ў Доме культуры правялі кастынг конкурсу прыгажосці: з трох дзяўчат выбралі адну, якая прадставіць Вілейшчыну на абласным конкурсе.

А для аматараў спорту Мікалай Мятліцкі расказаў, калі змогуць аб’яднацца чысцінская і маладзечанская футбольная каманды.