–Тое, што здарылася ў вашай часці – гэта катастрофа. Рознае ў арміі здараецца, але для беларускай арміі гэта катастрофа, бо мы заўсёды ганарыліся, што ў нас няма дзедаўшчыны. І яно сапраўды так. Я далёкі ад таго, каб гэтая пляма легла на ўсю армію, як нам некаторыя нашы апаненты прыпісваюць у інтэрнэце. Гэта армія. Зразумела, што тут асаблівая, суровая служба. І яна заўжды будзе такой. Але дзедаўшчына непрымальная, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прыгадаў, што некалі, калі хлопец быў адзіным дзіцём у сям’і, яго маглі не адпраўляць у войска. «Варта прааналізаваць гэтую практыку,»– адзначыў прэзідэнт.

Ён папярэдзіў, што падобныя здарэнні ў войску больш не павінны паўтарацца. «Я ўжо тады разбірацца не буду. Мы і так жорстка аднесліся да камандзіраў і начальнікаў гэтай часці. І крымінальную справу давядзём да лагічнага канца», –  адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў надзею, што Уладзіслаў Буднік зможа навесці парадак у Печах.