На Вілейшчыне ў лістападзе прызначылі некалькі новых кіраўнікоў, распавялі ў райвыканкаме.

Ад 3 лістапада гатункававыпрабавальнай станцыяй у Вілейцы пачаў кіраваць Іван Пяшко. Ён нарадзіўся 1990 годзе, мае вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю. Працаваў галоўным аграномам на гатункававыпрабавальнай станцыі ў Маладзечне.

Ад 13 лістапада новых кіраўнікоў прызначылі на камбікормавы завод і таварыства «Даўгінава». Дырэктарам завода стаў Уладзіслаў Гучэк. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе, мае вышэйшую эканамічную адукацыю. Раней працаваў намеснікам дырэктара прадпрыемства «Агратэхканмаш» таварыства «Мінскхлебапрадукт».

У «Даўгінаве» кіруе Сяргей Войніч. Ён нарадзіўся ў 1983 годзе. Мае вышэйшую адукацыю заатэхніка. Працаваў намеснікам дырэктара тут жа.

Новы кіраўнік таксама і ў аддзела эканомікі вілейскага райвыканкама. Гэта Кацярына Ткачэнка з 1983 года нараджэння. Яна кіруе аддзелам ад 17 лістапада. Раней Кацярына Анатольеўна працавала галоўным эканамістам у гаспадарцы «Нарачанскія зоры». Мае вышэйшую бухгаларскую адукацыю.