У 15.00 мы спынілі галасаванне на сайце. 

І атрымалася, што пераможцай нашай акцыі «Супергаспадар» стала Тамара Ляшкевіч з рэцэптам сваіх фірмовых хрушчыкаў. 

Спадзяемся, што па падарунак Тамара прыйдзе ў рэдакцыю са сваімі прысмакамі. Трэба ж нам даведацца, за што прагаласавалі 660 чалавек. 

На другім месцы — Арцём Бурачонак. За яго дом прагаласавалі 515 сяброў. 

А ўсім астатнім дзякуй вялікі за ўдзел і нагадваем, што набор насення атрымае кожны ўдзельнік. У бліжэйшыя дні мы дашлем кожнаму інфармацыю на электронную пошту, дзе і як атрымаць падарункі.

Галасуйце за лепшага гаспадара і гаспадыню. Акцыя «Супергаспадар» выходзіць на фінішную прамую