Набліжаецца час цудаў. Усе чакаюць Дзеда Мароза з мехам падарункаў. Не выключэнне і вашы любімыя хатнія гадаванцы. Тым больш, што надыходзячы год – год Сабакі.

Пагэтаму “Рэгіянальная газета” вырашыла зрабіць падарунак як гаспадарам, так і іх чацвераногім сябрам.

Дашліце на электронны адрас regionnews@rh.by сумеснае ваша фота з вашым сабакам.

Мы разам з вамі выберым не толькі сімвал Новага года, але і ўручым падарунак, каб было прыемна вам і карысна вашаму сабаку.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. 

У акцыі будуць два пераможцы – адзін на выбар рэдакцыі, другі – прыз глядацкіх сімпатый паводле галасавання на сайце rh.by.

Фота прымаюцца ад сёння, 1 снежня, да 18 снежня.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Мой гадаванец».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

 Усім удачы і перамогі!