Такую магчымасць прапануе аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.

Галоўны спецыяліст сектара дашкольнай, агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Аксана Агірчук патлумачыла, што летам з Лінгвістычнага ўніверсітэта выпускаюцца першыя спецыялісты, якія змогуць выкладаць кітайскую ў якасці замежнай мовы.

Цягам снежня педагогі вывучаюць попыт бацькоў, ці будзе патрэба ў настаўніку кітайскай мовы. Тады кітайскую будуць вывучаць як прадмет, а, напрыклад, англійскую – у якасці факультатыву.

У райцэнтры на базе гімназій №6 і №10 трэці год праводзяцца бясплатныя факультатыўныя заняткі па кітайскай мове. Іх выкладаюць запрошаныя валанцёры з Кітая. У групах могуць займацца вучні з усіх школ горада і раёна. Заняткі праходзяць і ў першую, і ў другую змены.