Учора ўвечары на пажары ў вёсцы Цынцавічы Любанскага сельсавета загінула 35-гадовая жанчына.

Інспектар групы прапаганды Вілейскага РАНС Надзея Літвіновіч распавяла, што паведамленне пра пажар атрымалі ад сведкі ўчора ў 20:24.

На месца выехалі чатыры брыгады РАНС і хуткая дапамога.

Гарэў драўляны жылы дом. Полымя шугала знутры дома з-пад даху. У выніку дом цалкам выгараў знутры, пашкодзіўся дах.

На пажары загінула 35-гадовая жанчына, сужыцелька гаспадара хаты.

Прычыну пажару высвятляюць.