1 снежня валанцёры роўнага навучання Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця правялі акцыю «Маё здароўе – гэта маё права» у рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Яны звярнулі ўвагу на праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з усяго свету пры рэалізацыі свайго законнага права на здароўе.

Пад час акцыі валанцёры ўручалі вучням, настаўнікам, работнікам школы, бацькам чырвоныя стужкі – афіцыйны міжнародны сімвал барацьбы са СНІДам. 

Старшакласнікі раздавалі стужкі вучням малодшых класаў.

Старшакласнікі раздавалі стужкі вучням малодшых класаў.

На працягу дня выступілі з інфармацыяй: распавялі, што такое ВІЧ, СНІД, як ВІЧ пранікае ў арганізм чалавека, калі нельга заразіцца ВІЧ,пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі.

Напярэдадні падрыхтавалі калаж «Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне».

За працай.

За працай.

Валанцёры імкнуліся паведаміць пра тое, што любы чалавек, у любым узросце, незалежна ад месца пражывання і рэлігійных перакананняў можа заразіцца. Толькі веды аб шляхах перадачы і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі здольныя абараніць ад заражэння.

Фотаздымкі забяспечаныя Людмілай Мікуліч.