У Доме культуры Вілейкі ўжо рыхтуюцца да навагодніх мерапрыемстваў.

Тут распавялі, што 22 снежня на Цэнтральнай плошчы зладзяць шэсце Дзядоў Марозаў.

Назаўтра, 23 снежня, віляйчан запросяць на навагодні кірмаш.

28 снежня правядуць гарадскую ёлку для дзяцей. А 29 – баль-маскарад, для тых, каму за… Летась такі маскарад прайшоў вельмі ярка. Удзельнікі прыходзілі ў карнавальных касцюмах цыганак, каўбояў, навагодніх ёлак.