Акцыя «Падарунак гадаванцу» працягваецца. Да 18 снежня вы можаце даслаць фотаздымак свайго хатняга любімца і выйграць падарунак і яму, і сабе. 

А мы пачынаем вас знаёміць з тымі, хто ўжо даслаў свае фотаздымкі.

Удзельнік № 1: Ян з сабакам Баксам. 

№ 2. Дамініка са сваім лепшым сябрам Бігі. Бігі пароды мексіканская лысая. Вельмі ласкавы і прыгожы сабака.

№ 3. Ксенія і сабака Маіза. З такім сябрам і на санках можна пакатацца. 

Ксюша і Маіза

Ксюша і Маіза

Вы таксама можаце даслаць на электронны адрас regionnews@rh.by сумеснае ваша фота з вашым сабакам.

Мы разам з вамі выберым не толькі сімвал Новага года, але і ўручым падарунак, каб было прыемна вам і карысна вашаму сабаку.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. 

У акцыі будуць два пераможцы – адзін на выбар рэдакцыі, другі – прыз глядацкіх сімпатый паводле галасавання на сайце rh.by.

Фота прымаюцца  да 18 снежня.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Мой гадаванец».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

 Усім удачы і перамогі!