А мы працягваем вас знаёміць з тымі, хто ўжо даслаў свае фотаздымкі.

Удзельнік № 4. Джульета. Пра аўчарку Джульету, або Джульку, нам расказала яе гаспадыня Святлана.

— Хачу расказаць вам пра гісторыю сяброўства даўжынёй у 10 год. Гэта мой тата і яго ўлюбёная Джульета ці па-хатняму Джулька. Яна з’явілася яна ў нас у 2007 годзе акурат на 8-е сакавіка, нейкі «добры» чалавек падкінуў яе нам. У той дзень ліў дождж як з вядра і малеча была ўся наскрозь мокрая. Тата быў супраць пакінуць яе ў нас, бо ў нас быў ужо старэнькі сабачка Жучок. Джульета ж ужо тады была значна большая за яго і была вельмі падобная на сапраўдную аўчарку. Але Джульета адразу закахала ў сябе жаночую палову сям’і — матулю і мяне сваім жыццярадасным, вяселым і кампанейскім норавам. Таму ў гонар 8-га сакавіка на сямейным савеце было вырашана пакінуць яе ў сям’і. І яна адразу выбрала тату ў свае лепшыя сябры. І вось ужо 10 год яны лепшыя сябры.  На фота іх шпацыр на вольным паветры. У дадатак хачу сказаць: шаноўныя землякі, не бойцеся падбіраць бяздомных жывёлаў, яны вам за гэта адплацяць вялікай любоўю і шматлікімі радаснымі момантамі!

Удзельнік № 5

Сяргей і Айдар. 

Айдар — сярэднеазіяцкая аўчарка. «Малышу» у студзені будзе два годзікі.

Удзельнік № 6

Алег з любіміцай Бэлай.

Алег даўно марыў пра хаскі, таму выбар гадаванца быў відавочным.

Вы таксама можаце даслаць на электронны адрас regionnews@rh.by сумеснае фота з вашым сабакам.

Мы разам з вамі выберам не толькі сімвал Новага года, але і ўручым падарунак, каб было прыемна вам і карысна вашаму сабаку.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. 

У акцыі будуць два пераможцы – адзін на выбар рэдакцыі, другі – прыз глядацкіх сімпатый паводле галасавання на сайце rh.by.

Фота прымаюцца  да 18 снежня.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Мой гадаванец».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

 Усім удачы і перамогі!