Пляцоўку размясцілі на базе дзіцячай бібліятэкі ў Валожыне, у чытальнай зале для самых маленькіх. У дзіцячым «кутку бяспекі» можна пазнаёміцца з кніжкамі, буклетамі, расфарбоўкамі і іншай нагляднай прадукцыяй міністэрства. Юным чытачам спадабаецца фатаграфавацца ў фотазоне з героямі «Чароўнай кнігі».

На ўрачыстае адкрыццё запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячага садка №3 «Пралеска». З дзеткамі размаўлялі пра бяспеку, гулялі ў пазнавальныя гульні, паглядзелі мультфільм ад выратавальнікаў «Чароўная кніга«.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Пасля дзеці шукалі адказы на складаныя пытанні, каб трапіць у чароўны пакой ведаў, дзе працягнулі даведвацца новае пра бяспеку.

Госці свята паспрабавалі таксама выклікаць выратавальнікаў па тэлефоне, пазмагацца ў хуткасці і спрытнасці, замацавалі веды, калі прайшлі па «чароўнай сцяжынцы» ад выратавальнікаў. Дзеткі з ахвотай фатаграфаваліся з героямі мультфільма ад МНС. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі ад выратавальнікаў кнігу «Прыгоды Дашы ў краіне небяспекі» і тэматычныя буклеты.

Яшчэ адну тэматычную пляцоўку выратавальнікі адкрылі ў Магілёве.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Паводле МНС.