А мы працягваем вас знаёміць з тымі, хто ўжо даслаў свае фотаздымкі.

Удзельнік № 7. 

Таццяна дзеліцца са сваёй сярэднеазіяцкай аўчаркай Ханам усім, нават прысмакамі. 

Удзельнік № 8. Ангеліна і Джэсіка. 

Удзельнік № 9.

Кузя са сваімі гаспадарамі Дашай і яе сынам Ёнасам. 

— На фатаграфіі наш чацвераногі сябар Кузя і мой сын Ёнас. Для нас Кузя не проста сабака, а член сям’і ўжо 8 гадоў. Усе мы ласкава называем яго Кузюлька.

dav

dav

Удзельнік № 10. 

На здымку любімыя гадаванцы Аляксандры: Майл — бардоскі дог, якому 7 гадоў, любімы ласунак — сушкі і Люка — бівер-ёрк 5-ці гадоў, якая спявае пад Рыану. Любімая песня S&M. — Без Майл і Люкі маё жыццё было б сумным і аднастайным, — прызнаецца Аляксандра. 

Аляксандра са сваімі гадаванцамі: Майлі і Люкай

Аляксандра са сваімі гадаванцамі: Майлі і Люкай

Вы таксама можаце даслаць на электронны адрас regionnews@rh.by сумеснае  фота з вашым сабакам.

Мы разам з вамі выбераым не толькі сімвал Новага года, але і ўручым падарунак, каб было прыемна вам і карысна вашаму сабаку.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. 

У акцыі будуць два пераможцы – адзін на выбар рэдакцыі, другі – прыз глядацкіх сімпатый паводле галасавання на сайце rh.by.

Фота прымаюцца  да 18 снежня.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Мой гадаванец».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

 Усім удачы і перамогі!