Ідэю зрабіць такое незвычайнае дрэва падала дырэктар бібліятэкі Марыя Стасяловіч:

Як толькі атрымалі распаражэнне райвыканкама пра ўпрыгожванне ўстаноў горада, пачалі думаць з калегамі ў гэтым накірунку. У дапамогу нам быў інтэрнэт.

Каб убачыць такую ёлку, завітайце ў бібліятэку. Фота Аксаны Ярашонак.

Каб убачыць такую ёлку, завітайце ў бібліятэку. Фота Аксаны Ярашонак.

У інтэрнэце дырэктар знайшла ёлку з кніг, падзялілася з супрацоўнікамі. Тыя падтрымалі ідэю.

Навагодняя дрэва зрабілі з энцыклапедый. Стараліся падбіраць кнігі аднолькавага фармату.

Ёлку ўпрыгожылі самаробнымі сняжынкамі, пацеркамі і стужкамі з беларускім арнаментам.