Жыхары Паазер’я і Полацка цешацца новым хуткасным цягніком. Ён будзе хадзіць пачынаючы ад 10 снежня штодня.

Адпраўляцца з Менска ён мае а 17.28, прыбываць у Полацк — а 21.03. Час паездкі — 3 гадзіны 35 хвілін.

З Полацка ў Мінск цягнік мае адпраўляцца а 6.19, прыбываць у Мінск — а 9.57.

Акрамя Параф’янава, прыпыняцца ён будзе таксама ў Маладзечне, Вілейцы і Круляўшчыне. Вагоны ў цягніку — сядзячыя.

Дагэтуль асноўным сродкам даезду са старажытнай беларускай сталіцы ў сучасную была маршрутка. У цягніку ж можна ехаць з выгодай.