Баявую машыну дэсанта, якую плануюць паставіць у Вілейцы, прывезлі ў горад увечары ў пятніцу, 8 снежня.

– Якраз надарылася магчымасць прывесці машыну ў горад. Быў папутны рэйс, – распавёў Сяргей Паўлоўскі, начальнік аддзела культуры, ідэалагічнай працы і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

Машыну прывезлі з вайсковай часці Любанскага раёна. Пафарбуюць яе ўжо тут, на месцы, навучэнцы Вілейскага дзяржаўнага каледжа.

Дзе паставяць машыну, пакуль невядома.