Святочнае дрэва прывезлі з вёскі Баяры, што на Ільяншчыне. Ёлку, якая расла ў прыватным двары, гораду падарыў дачнік.

У бліжэйшы час галоўную ёлку Вілейкі ўпрыгожаць.

Невялікія дрэўцы з жоўтымі зіхоткімі кветкамі на плошчы паставілі яшчэ раней.

– Абавязкова будзе вазок з Дзедам Марозам і Снягуркай, – распавялі ў ЖКГ Вілейкі.

З’явіцца і сімвал надыходзячага года – Сабака. А вось якім ён будзе, гэта пакуль сакрэт, кажуць у ЖКГ.

Такая ёлка ў Вілейцы была летась. Фота Аксаны ЯРАШОНАК.

Такая ёлка ў Вілейцы была летась. Фота Аксаны ЯРАШОНАК.